У Мінску абмяркуюць экалагічныя наступствы будаўніцтва Нямноўскай ГЭС
Нямноўская ГЭС будзе знаходзіцца ў 20 км. ад Гродна ніжэй па Нёмане. Плаціна станцыі будзе мець вышыню каля 9 м.
У выніку будаўніцтва станцыі пад ваду пойдзе каля 590 га зямлі. У тым ліку – каля 150 га леса, 41 жылы дом, больш 200 лецішчаў, лінія электраперадачы і каналізацыйны калектар, якія будуць перанесеныя.
Кошт будаўніцтва станцыі складзе каля 100 млн. даляраў, але энэргетыкі спадзяюцца на тое, што гэтыя выдаткі хутка акупяцца.
У час грамадскага абмеркавання магчымых наступстваў будаўніцтва Нямноўскай ГЭС, якое адбылося 10 сакавіка ў Гродне, былі агучаныя страты для прыроды – знікненне каля 25 гектараў каштоўнага лесу,асобных відаў раслін і жывёл, якія жывуць на гэтай тэрыторыі.
Так, толькі магчымыя страты ад смерці рыбы ацэненыя больш як у міліярд рублёў.
Тым не менш, на думку распрацоўшчыка ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, супрацоўніка Навукова-даследніцкага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Уладзіміра Карнеява, экалагічныя наступствы будаўніцтва Нямноўскай ГЭС не будуць значнымі.
Спецыялісты, аднак, занепакоеныя магчымымі негатыўнымі наступствамі не толькі для прыроды, але і для турызма.
Так, на думку кіраўніка праекта “Невядомая Еўропа” Сяргея Каляды, будаўніцтва плаціны Нямноўскай АЭС створыць перашкоды для развіцця турызма ў раёне Аўгустоўскага канала.
Зараз спецыялісты “Гроднаэнэрга” распрацоўваюць варыянты будаўніцтва судаходнага шлюзу ў плаціне альбо канала ад Аўгустоўскага канала да вадасховішча станцыі з выкарыстаннем існуючага шлюза “Нямнова” для аматараў воднага турызму.
Калі Нямноўская ГЭС толькі праектуецца, то будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС (на здымку) павінна скончыцца ўжо ў наступным годзе.