З’явіліся коміксы пра Грунвальдскую бітву

Зборнік коміксаў стаў вынікам мастацкага плэнэру, удзел у якім бралі творцы-прадстаўнікі народаў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдзкай бітве 15 ліпеня 1410 г.

Нягледзячы на тое, што стваральнікі коміксаў натхняліся гісторыяй славутай бітвы, ілюстрацыі не з’яўляюцца дакладным аповедам пра яе.

 

Прэм’ера альбому коміксаў “Grunwald 2010” адбудзецца 15-17 ліпеня ў час святочных мерапрыемстваў на Грунвальдскім полі.

Дзвухмоўны польска-літоўскі альбом коміксаў пра Грунвальд даступны ў фармаце pdf на вэб-пляцоўцы www.grunwald600.pl

 

На малюнку: фрагмент комікса Алексія Чэбыкіна пра Грунвальд