Прэм’ер-міністр Літвы праедзе праз Гарадзеншчыну на ровары
Андрус Кубілюс запланаваў тыднёвы велатур па беларускіх дарогах Вялікага Княства Літоўскага.
У час сваёй велавандроўкі, якая адбудзецца з 27 ліпеня да 1 жніўня, Кубілюс сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі беларускіх уладаў.
Як паведамляе БЕЛТА, кампанію літоўскаму прэм’ер міністру ў час велапаходу пад назвай “Збочвай улева” складуць яго паплечнікі па партыі “Саюз Айчыны – Хрысціянскія дэмакраты Літвы”.
Некаторыя з іх уваходзяць ва ўрад суседняй краіны.
У час свайго нядаўняга візіту ў Беларусь Кубілюс прапаноўваў сумесны велапаход Аляксандру Лукашэнку.
Пра рэакцыю беларускага прэзідэнта на гэтую прапанову пакуль нічога не вядома.