Гродзеншчына з’явілася ў Інтэрнеце

Даведнік па інтэрнет-сайтах Гродзеншчыны – гэта вынік працаў аддзелу краязнаўства Гродзенскай абласнай навуковай бібліятэкі імя Карскага. “Гродзеншчына ў Інтэрнеце” ўяўляе з сябе больш за 400 адрасоў, змешчаных у 86 тэматычных раздзелах.

 

Як адзначаюць укладальнікі паказальніка, на сучасным этапе развіцця грамадства немагчыма забывацца на камп’ютарныя тэхналогіі, якія можна выкарыстоўваць у розных сферах жыцця. Бібліяграфічны паказальнік будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца сучысным і мінулым гродзенскага краю.

 

Акрамя інтэрнет-адрасу ў паказальніку пазначаныя месца, якога тычыцца сайт, поўны назоў (у выпадку дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў) а таксама мова, якая выкарыстоўваецца на сайце. “Гродзеншчына ў Інтэрнеце” даступная на сайце бібліятэкі: www.grodnolib.by