Найбуйнейшыя прыродныя катаклізмы на Гарадзеншчыне

| Без катэгорыі

Моцныя буры, падобныя да той, што нарабіла бяды ў Лідзе, наведвалі раней і Гродна.

Дастаткова прыгадаць моцную залеву ў чэрвені 2006 г., якая затапіла цэнтр гораду ды размыла ўзбярэжную Нёмана.

 

 

Вялікая вада не аднойчы выпрабоўвала Гарадзеншчыну на трываласць.

 

Вось якія звесткі «Твой стыль» атрымаў ад дырэктаркі гарадзенскага музея пажарнай справы Ірыны Качан:

 

«Извлечение из отчёта Гродненского гражданского губернатора за 1840 г.

Во время сильной бури с наводнением, свирепствующей в Гродно в ночь с 10 на 11 июня, обрушилась часть горы, находящаяся у берега речки Городничанки и завалила стоящий у подножья её дом еврея Цыкалина с находящимися в нём жителями.

 

Паспешили на место происшествия частный пристав городской полиции Агатин…

 

Среди завывания бури и мрака ночи услышал под ногами своими стон людей, раскопал землю и с помощью полицейских служителей вытащил из под развалин дома евреев: Давида Сидельского, сына его Авраама, Елья Маковича, жену его Естеру и 2-х малолетних детей…

 

Агатин неутомимо продолжил раскапывать обрушившуюся землю и отыскал засыпанных ещё 3-х евреев, из коих двое оказались уже мертвы».

 

Нёман выходзіць з берагоў


Адна з самых страшных паводак на Нёмане здарылася ў 1853 г.

Вада тады ўзнялася больш як на 7 метраў і падмыла бераг, на якім стаіць Каложская царква. У выніку ў ваду абрынулася амаль палова храма.

 

>

Такім убачыў паўразбураную Каложу мастак Напалеон Орда

 

Вясной 1931 г. узровень вады ў рацэ ўзняўся да 6 метраў, што прымусіла гарадзенцаў сур’ёзна заняцца ўмацаваннем берага Нёмана пад сценамі Каложы.

 

Маланка спаліла горад

Хіба што першай прыроднай катастрофай, зафіксаванай гістарычнымі кронікамі, стаў пажар у Гродна ў 1184 г.

 

 

Яго прычынай стала маланка, з-за якой «горад пагарэў увесь і цэрквы каменныя» .

Маланкі станавіліся пазней прычынай яшчэ некалькіх буйных пажараў у горадзе.

 

Дрыжала зямля

«Страшны грукат, звон шыбаў. Зямля дрыжыць, жывёла падае на калені. Непадалёк утварыўся глыбокі роў даўжынёй у вярсту» – гэта ўрыўкі з успамінаў відавочцаў пра самы магутны землятрус у найноўшай гісторыі Беларусі.

 

Адбыўся ён у 1908 г. у мястэчку Гудагай на Астравеччыне, у 20 км ад месца будаўніцтва будучай беларускай АЭС…

 

Апошні раз землятрус адчуваўся на Гарадзеншчыне ўвосень 2004 г.

Тады сюды дакаціліся адгалоскі землятрусу ў Калінінградскай вобл. Магутнасць штуршкоў у яго эпіцэнтры складала 7 балаў. На тэрыторыі Гарадзеншчыны яны дасягалі максімум 4-х балаў.

 

Экстрэмальна высокая тэмпература

Падобная на цяперашную ліпеньская гарачыня здараецца ў Беларусі раз у 20-30 гадоў.

Замест звычайных для гэтай пары 18-22 градусаў сёлета на тэрмометры на 2-4 градусы вышэй.

У бліжэйшыя дні тэмпература будзе павышацца і складзе месцамі 29-34 градусы.

 

Гарадзенцы шукаюць паратунку ад спякоты на Аўгустоўскім канале. Фота Ланы Руднік.


Гарадзенскія медыкі ўжо зафіксавалі павышэнне колькасці зваротаў ад людзей, якія пацярпелі ад празмернай спёкі.

Крыху схадалае толькі на пачатку наступнага тыдня. Пры гэтым не выключаюцца навальніцы і дажджы з моцным ветрам.

 

А пакуль беларускі Гідраметэацэнтр змясціў на сваім сайце штармавое папярэджанне, якое будзе дзейнічаць да панядзелку.