Два фільмы за чатыры дні (Відэа)

|

Сустрэча ўдзельнікаў праекту адбывалася ў маладзёвым доме сустрэч «Радова» ў Польшчы.

Група маладых журналістаў з Гродна пад кіраўніцтвам фільммэйкера  Джона Рубіна вучылася правілам відэаздымкі і мантажу.

 

Працэс навучання атрымаўся нестандартным: Джон раздаў раздрукоўку з кнігі па відэаздымках  і прапанаваў прачытаць яе самастойна ў вечары. Астатак дня мы глядзелі аўтарскае кіно і дыскутавалі.

 

На другі дзень намі была атрымана тэма «Чалавек і месца», на якую да вечара трэба было зняць і  змантаваць фільм. 

 

 

Часу  да адпачынак зусім не прадугледжвалася.

Не паспелі мы раніцай трэцяга дня праглядзець вынікі працы груп, як з’явілася наступная тэма.

Непадалёк ад нашага летніку праходзіў пленэр беларускіх і польскіх мастакоў.

 

Да іх мы і накіраваліся з камерамі! Відэасправаздачу з гэтага візіту глядзі ў хуткім часе ў «Тваім стылі»!