Тры бочкі з бясплатнай вадой на вуліцах Гародні
Набраць вады з бочкі можа кожны выпадковы мінак.
Мы было ўзрадаваліся, што такім чынам водаканал вырашыў дапамагчы жыхарам Гародні перажыць анамальную гарачыню, аднак у Гроднаводаканале “Твайму стылю” паведамілі, што гэтая вада прызначаная жыхарам дамоў, у якіх сёння планава адключылі водазабеспячэнне.
Раздаваць бясплатную ваду на вуліцах Гародні пакуль не плануецца.
Між тым, гэта практыкуецца ў суседніх краінах.
Пітную ваду з 15 да 18 гадзін раздаюць у Вільнюсе, каля пітных пунктаў нават спыняюцца рэйсавыя аўтобусы.
У Рызе ваду выдаюць у цэнтрах сацыяльнай службы, у прытулках для бяздомных і малазабяспечаных.
Улады Таліна не вітаюць практыку раздачы вады, але і там наталіць смагу можна, звярнуўшыся ў цэнтр сацзабеспячэння.