Тапанімічныя навінкі ў Лідзе
Лідзе, якая ў гэтым годзе прымае фестываль “Дажынкі”, пашанцавала на перайменаванні вуліц. Новаствораны бульвар Гедыміна – гэта пешаходная вуліца ад аўтавакзала да замку, якая раней не мела назвы, але сярод гараджанаў была вядомай пад назвай “бульвар Чапаева”.
Вуліцай Грунвальдскай стаў адрэзак былой вуліца Энгельса, рэшта вуліцы імя тэарэтыка камунізму ўвайшла ў чарговы новы тапонім – вуліцу Перамогі.
Змяніла месца і вуліца Замкавая – яна знікла падчас працаў на тэрыторыі вакол замка і адрадзілася на частцы вуліца Камсамольскай.
Перайменаванні звязаныя з гадавінай Грунвальдскай бітвы і гісторыяй горада: уся лідская харугва загінула ў сечы, а Гедыміна быў заснавальнікам горада і замка.
Дарэчы, назваць вуліцу ў гонар славутай бітвы планавалася і ў Полацку, але там гэтага пакуль не адбылося праз тое, што чыноўнік пайшоў у адпачынак.
Паводле БелаПАН
Здымак: Петро Власенко