У “Нёмана” новы трэнер

|

Раней паведамлялася, што сёння Карашкоў падпіша кантракт, аднак гэта пакуль не адбылося. Таксама, Алег Радушка – ужо былы трэнер гродзенскіх футбалістаў – меў застацца памочнікам новага галоўнага, але пакуль ягоны лёс невядомы.

Расійскі адмысловец трэніраваў раней саратаўскі “Сокал”, за які калісьці сам гуляў, а таксама раменскі “Сатурн” і “Тэрэк” з Грознага.

Качура вядомы ў мінулым як нападнік ды таксама трэнер мінскага “Дынама”.

 

Як пішуць “Навіны Саратава”, задачай “самага вядомага саратаўскага трэнера” будзе “выратаваць гарадзенскую каманду ад вылету з элітнага дывізіёна”.

 

Прызначэнне новага трэнера адбылося ў мінулую пятніцу, калі каманда з’ехала ў Гомель на матч.

Пракурор гродзенскай вобласці Віктар Марозаў, які кіруе назіральнай радай клуба, і Франц Ляцяга, старшыня абласной федэрацыі футбола, арганізавалі прэс-канферэнцыю, падчас якой нечакана абвесцілі, што ў клуба новы трэнер.

 

Самае цікавае, што ўсё адбылося без старшыні клуба Святаслава Ліса, які знаходзіўся па-за горадам.

 

Здымак http://grodnonews.by