Спяшайцеся набыць квіткі на “Троіцу”!

|

“Троіца” – беларускі этна-ансамбль, лідэрам якога з’яўляецца вядомы фалькларыст Іван Кірчук. Мінскі гурт годна прадстаўляе ўласныя апрацоўкі беларускага фальклору на міжнародных фестывалях. “Троіца” ўплятае ў палатно беларускай традыцыйнай песні сучаснае гучанне і рытм, а таксама нетрадыцыйныя для Беларусі музычныя інструменты. Музыкі выкарыстоўваюць інструменты практычна з усіх кантынентаў, хіба што пакуль няма інструментаў з Арктыкі і Антарктыды.

У Гродна гурт выступае штогод у Тэатры Лялек, і штогод квіткі раскупаюць. На сённяшні дзень з 310 квіткоў, якія паступілі ў продаж, засталося каля 50, пры тым квіткоў на лепшыя месцы, за 20 тысяч рублёў, засталося толькі 9 – паведаміла “Твайму Стылю” Марыя Антонаўна Шабашова, намеснік дырэктара тэатра. Аматары добрай музыкі купляюць квіткі на лепшыя месцы заранёў.

Здымак афішы http://forum.grodno.net