Памёр рэжысёр “Белых Росаў”
“Белыя Росы”, знятыя ў 1983 годзе, сталі лепшай камедыяй 1984 года паводле апытання часопіса “Савецкі экран”.
Вёску, у якой жывуць галоўныя героі фільма, здымалі на ўскрайку Дзевятоўкі, якая ў то час акурат разбудоўвалася, у краявідах поруч з вясковымі хатамі мільгаюць новыя шматпавярховікі.
“Белыя Росы” запомніліся гледачам выдатным акторскім складам.
У фільме зняліся Усевалад Санаеў, Мікалай Карачанцаў, Міхаіл Какшонаў, Генадзь Гарбук, Галіна Польскіх, Наталля Харахорына, Станіслаў Садальскі, Стэфанія Станюта.
У мінулым годзе з’явілася ідэя зняць працяг фільма.
Падрабязны сінапсіс ужо падрыхтаваны.
Гаворачы пра пошукі рэжысёра для новага праекта, які распавядзе пра жыццё героеў “Белых Росаў” праз 25 гадоў, драматург Аляксей Дудараў адзначыў:
– Важна, каб гэта быў чалавек калі не ўзроўня Ігара Дабралюбава, то хаця б з душой Ігара Дабралюбава.
Гэта мусіць быць чалавек, які адчуе інтанацыі фільма і працягне цёплую чалавечую размову пра добрых людзей у нашым не зусім дасканалым свеце.
На фота: кадр з фільма “Белыя Росы”
Фота з сайта http://www.kinopoisk.ru