Прыгоды аматараў язды без правіл

|

Два супрацоўніка Ваўкавыскага прыватнага унітарнага прадпрыемства ўзялі “Фальксваген Транспарцёр” у гаражы прадпрыемства і паехалі на дыскатэку ў Слонім.

Адзін з іх, 1987 года нараджэння, праў кіроўцы не меў, другі, на год старэйшы, неаднойчы затрымліваўся за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.

Хлопцы весяліліся ўсю ноч, і назад вярталіся ўжо пад раніцу. Каля вёскі Сынкавічы кіроўца заснуў і машына сутыкнулася з прыпаркаваным аўто, у салоне якога знаходзіліся два чалавекі.

На шчасце ў ДТЗ ніхто не пацярпеў, а пьяных аматараў катацца на чужых машынах затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Паводле БЕЛТА