Працы хопіць на ўсіх

|

Будзе створана больш за чатыры тысячы новых працоўных месцаў.

Упраўленне эканомікі аблвыканкама паведаміла, што толькі за студзень працу ў малых і сярэдніх гарадах атрымалі 500 чалавек, 122 – накіраваны на прафесійнае навучанне. Па афіцыйных дадзеных, колькасць беспрацоўных на Гродзеншчыне ўпэўнена скарачаецца: у 2008 годзе ў правінцыйных гарадках вобласці было зарэгістравана толькі 1577 беспрацоўных, што на 25% менш за лічбы папярэдняга году.

Між тым, спецыялісты Міжнароднай арганізацыі працы лічаць, што рэальны ўзровень агульнага беспрацоўя ў Беларусі ў 5-6 разоў вышэйшы за афіцыйныя лічбы.