Зноў пьяны за рулём

|

Перад тым, як сесці за руль, кіроўца выпіў 300 грамаў гарэлкі і 1,5 літра піва. На машыну, якая пятляла па шашы, звярнуў увагу інспектар ДАІ, які разам з міліцыянерам ехаў па выкліку на сямейную сварку.

На патрабаванне спыніцца пьяны кіроўца не адрэагаваў і інспектару давялося страляць. Тры стрэлы ў паветра, пяць – па колах, і аўтамабіль з прастрэленымі коламі і бамперам спыніўся.

На кіроўцу складзена адразу чатыры адміністратыўных пратакола.

Паводле БЕЛТА