Гродзенскія шыны Goodyear
Адзін з вядучых вытворцаў шыннай прамысловасці зацікаўлены ў куплі корда гродзенскага прадпрыемства. Зараз прадстаўнікі кампаніі разглядаюць магчымасці прадпрыемства пастаўляць прадукцыю, што адпавядала б спецэфічным запатрабаванням Goodyear.
Белце паведамілі, што прадукцыя гродзенскага камбінату задавальняе ўсіх пакупнікоў. Прадукцыя прадпрыемства экспартуецца ў 29 краін. Сярод ягоных кліентаў найбуйнейшы вытворца шын Расіі “Ніжнекаменскшына” і лідэры тканкавай індустрыі Сінгапурскі Capsco і нямецкі MEP-OLBO.