Ваўквыская міліцыя канфіскавала шыльду ў гонар Ларысы Геніюш
Яшчэ перад пачаткам акцыі, грамадскага актывіста і краязнаўца Мікалая Кавальчука затрымала міліцыя.
Шыльду ж сарвалі з будынку і канфіскавалі патлумачыўшы, тым, што яе ўсталявалі незаконна. Аднак дамова з гаспадарамі будынку была дасягнутая, а акрамя гэтага іншы дазвол не патрабуецца.
Пасля вуліцу перакрылі супрацоўнікі газавай службы, што прыехалі бо “ёсць праблемы”.
Арганізатары акцыі скіраваліся на міліцэйскі пастарунак, дзе знаходзіўся Мікалай Кавальчук. Праз некалькі хвілін яго выпусцілі. Міліцыя ж абвесціла, што шыльда будзе затрыманая да суда, які высвятліць мэты ўсталявання мемарыяльнай дошкі.
Сёння пад Ваўкавыскам пройдзе бардаўскі канцэрт у гонар Ларысы Геніюш.