Уваход у Балонскі працэс зменаў у сістэме адукацыі не прынясе
Заяўка Беларусі мае быць разгледжаная на канферэнцыі міністраў адукацыі еўрапейскіх краін. Час правядзення бліжэйшай з іх – 2012 год. У выпадку прыняцця станоўчага рашэння Беларусь нарэшце стане часткай адзінай еўрапейскай адукацыйнай прасторы.
У інтэрвью БелТА Радзькоў заявіў, што перад усім чакае ад далучэння павелічэння лічбы замежных студэнтаў і “падвышэння мабільнасці студэнтаў”.
Аднак міністар адзначыў, што – “У асноўным Беларусь выконвае ўсе патрабаваньні Балонскага працэсу… асаблівых зменаў у дзейнасці ВНУ не спатрэбіцца”.
Гэтая “мабільнасць” будзе дазволена не ўсім, а толькі тым студэнтам, што на добрым рахунку ў рэктара.
Са слоў Радзькова, гэтай магчымасцю ужо карыстаюцца каля паўтары тысячы студэнтаў.
У Беларусі зараз навучаецца болей за дзевяць тысяч замежных студэнтаў, большасць з якіх – з Туркменістану.
Беларусь – адзіная краіна Еўропы, што не далучылася пакуль да Балонскага працэсу.