Жыццё пад Андрэеўскім сцягам

| Без катэгорыі

З гэтай нагоды мы пагутарылі са старшынёй грамадскай арганізацыі «Гарадзенскі гарадскі саюз вайскоўцаў-маракоў» капітанам Анатолем Юцішам. Размаўлялі пра арганізацыю, флот і мерапрыемствы звязаныя з іх святам.

 

– Як выглядала нядзельнае мерапрыемства?

 

Сёлета мы сабраліся ў чацвёрты раз. Было 128 чалавек – старшыня і малодшыя афіцэры, марскія пехацінцы, прапаршчыкі марской пяхоты, матросы, галоўныя карабельныя старшыні, мічманы, марскія лётчыкі. Найперш мы правялі невялікі мітынг, потым прайшлі ўрачыстым шэсцем у парк Жылібера, дзе ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых. Павінен быў выступіць мэр Гродна, з якім я яшчэ ў суботу дамаўляўся аб гэтым, але з невядомых прычын не атрымалася. Затое прысутнічалі абласны камісар, начальнік памежнай групы, святар з Гарадзенскай праваслаўнай Епархіі. Афіцэрскі баль сёлета зладзілі ў самым старым рэстаране гораду – Старым Лямусе. Бавіліся пад музыку рэтра і цікавую праграму.

 

– Як узнікла вашае аб’яднанне?

 

Калі вярнуўся ў Гродна, вырашыў аб’яднаць пад андрэеўскім сцягам усіх вайскоўцаў – маракоў, якія служылі на розных водах зямнога шару і якія прыехалі на сталае жыхарства ў Гродна. Гэтае ўдалося, мы зарэгістраваліся ў лютым 2007 году. Зараз афіцыйна ў нас больш за 70 чалавек, неафіцыйна – больш за 100.

 

– Чым вы займаецецся, якія галоўныя напрамкі дзейнасці?

 

Аб’яднанне заснаванае не для таго, каб піярыцца, а для таго, каб мы маглі кантактаваць. Галоўная задача аб’яднання – вайскова-патрыятычнае выхаванне моладзі ў духу падрыхтоўкі для службы Радзіме. Праводзім урокі мужнасці, расказваем аб флоце, у нас ёсць дакументальныя стужкі, якія паказваем. Аказваем сацыяльную дапамогу сем’ям загінулых вайскоўцаў-маракоў, праводзім людзей ў апошні шлях пад андрэеўскім сцягам, усё паводле марскіх традыцый. Нас ведаюць у горадзе, запрашаюць на усе грамадскія ды палітычныя мерапрыемствы – мы ўдзельнічалі ў святкаваннях Дня Перамогі, Дня вызвалення гораду, у закладцы вайсковай царквы, якая будуецца на вуліцы Паповіча. У нас сувязі з царквой, таму што з даўніх часоў ва ўсіх марскіх экспедыцыях удзельнічаў святар – марскія паходы праходзілі з рызыкай для жыцця.

alt=” ” sub=” ” >

– На якіх водах вы служылі?

 

Пачынаў служыць у 18 брыгадзе марскіх памежных караблёў у Адэсе, я сам адэсіт. На Чорным Моры, у савецкія часы, займаўся спецаперацыяй, загадваў спецаддзяленнем. Пасля трыццаці гадоў на Чорным Моры, Ціхім Акіяне і Сахаліне закончыў службу на Каспійскім Моры, што на Паўночным Каўказе. Удзельнічаў у ваенных канфліктах, я – ветеран, у мяне засталіся шрамы. Зараз працую ў Гродзенскім Мясакамбінаце, раней адкрываў гіпермаркет Алмі, год быў яго дырэктарам.

 

Здымкі Юлі Каляды. Больш здымкаў з сустрэчы былых маракоў глядзіце тут.