Наш трэнер і не наш савет

|

Нагадаем, што назіральная рада пры футбольным клубе «Нёман», якую ўзначальвае пракурор Гарадзенскай вобласці Віктар Марозаў, прызначыла галоўным трэнерам каманды расійскага спецыяліста Аляксандра Карашкова. Здарылася гэта ў момант, калі каманда выехала на кубкавую гульню ў Гомель, у адсутнасць старшыні клуба Святаслава Ліса. Апошні па вяртанні з адпачынку падаў у адстаўку ў падрымку былога трэнера Алега Радушкі. Аўтары звароту пішуць:

 

«Тое, як брудна ажыццяўлялася змена галоўнага трэнера – ганьба для ўсяго гарадзенскага спорту і яго кіраўнікоў. Якімі б не былі спартыўныя вынікі даручанай Радушку каманды, Алег Аляксандравіч заслугоўвае як мінімум элементарнай прафесійнай павагі… Заслона таямніцы, якой была ахутана працэдура прызначэння, і зусім папахвае брудным пераразмеркаваннем месцаў ля кармушкі…


Прызначэнне новага рулявога выклікае значна больш пытанняў, чым на іх даецца адказаў. Наколькі высокі прафесійны ўзровень запрошанага спецыяліста (да гэтага часу няма пацверджання адпаведнасці яго трэнерскай ліцэнзіі патрабаванням рэгламенту Беларускай федэрацыі футбола)? Як далёкія ад рэчаіснасці чуткі аб праблемах трэнера з самадысцыплінай? …Grodno Ultras ад імя ўсіх актыўных заўзятараў футбольнага клубу «Нёман» афіцыйна заяўляе аб непрымальнасці абранага стылю кіраўніцтва, непрыманні апошніх кадравых рашэнняў, недаверу так званай «назіральнай радзе» і поўнай падтрымцы ў якасці галоўнага трэнера Алега Аляксандравіча Радушкі… Мы не станем маўчаць і не будзем бяздзейнічаць».

 

Аўтары звароту адзначаюць, што найперш выступаюць супраць сістэмы кіравання клубам.

 

Першую сваю сустрэчу пад кіраўніцтвам Аляксандра Карашкова «Нёман» прайграў 25 ліпеня «Мінску» з лікам 0-1. Каманда па-ранейшаму займае 10-е месца ў турнірнай табліцы.

 

Здымак football.by