Вугорцы хочуць будаваць гатэлі на Аўгустоўскім канале

|

Кампанія з Вугоршчыны зацікўлена ў будаўніцтве двух гатэляў на тэрыторыі будучай свабоднай эканамічнай зоны «Гроднатурінвест».


Праект новай СЭЗ ужо прайшоў неабходныя ўзгадненні і знаходзіцца ў Адміністрацыі Прэзідэнта. «Гроднатурінвест» будзе займаць 5749,9 га і складацца з чатырох сектараў: «Аўгустоўскі канал, Нёман», «Радзівілкі», «Сапоцкін» і «Свяцк».

У зоне будзе дзейнічаць шэраг мытных і падаткавых ільгот. Падаткі будуць зніжаныя больш чым на 70%, у тым ліку інвестары будуць вызваленыя ад падатку на прыбытак на 5 год, падатку на нерухомасць, ПДК ад тавараў і паслуг уласнай вытворчасці ды іншых.

Галоўныя ўмовы для інвестараў – скіраванасць праектаў на развіццё турыстычнай інфраструктуры і памер не меншы за 200 тысяч еўра. Бюджэт кожнага з меркаваных вугорскіх гатэляў можа скласці ад 4 да 8 мільёнаў еўра.

Паводле Белта

Малюнак rik.by