Гарадзенскія фарты – другая Катынь?

|

Частку затрыманых пасля допытаў і катаванняў выпусцілі на волю. Каля 600 чалавек, аднак, вывезлі ў невядомым кірунку.

Як мяркуюць следчыя з Польскага Інстытуту Нацыянальнай Памяці (IPN), жыццёвы шлях гэтых людзей мог скончыцца ў гарадзенскіх фартах.

Версія масавых растрэлаў ахвяраў “Аўгустоўскай аблавы” вынікае з паказанняў некаторых сведкаў гэтай аперацыі.

У пачатку мінулага месяца супрацоўнікі IPN выслалі ў Беларусь афіцыйны запыт з просьбай спраўдзіць, ці не захаваліся ў нашых архівах звесткі пра зніклых без вестак ахвяраў аблавы і ці не выяўлена на тэрыторыі гарадзенскіх фартоў масавых захаванняў людзей перыяду ліпеня-жніўня 1945 г.