Пайшлі на працу і не вярнуліся

|

Найбольш красамоўныя прыклады трагедый на вытворчасці апублікаваныя сёння на сайце “Гродзенскай праўды“.

 

Пад коламі трактара загінуў механізатар з Ашмянскага раёну.

Там жа смяротныя траўмы ад падзення дрэва атрымаў рабочы, які разам са сваёй брыгадай займаўся абпілоўваннем сукоў.

У Астраўцы цэгла з вышыні пятага паверху звалілася на будаўніка, які быў без каскі. П’яны калгаснік на той жа Астравеччыне папаўся пад коўш камнязборачнай машыны. У Зельвенскім раёне зваліўся з камбайна і разбіўся слесар.

Смяротныя выпадкі на вытворчасці фіксаваліся сёлета таксама ў Карэліцкім, Мастоўскім, Ваўкавыскім, Наваградскім раёнах.

 

Гарадзеншчына: смерць і траўматызм на вытворчасці ў 2010 г.

 

>

 

Па дадзеных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці сёлета загінулі ўжо 86 чалавек.