Купанне ў Нёмане можа быць забаронена
Нёман ў гэтым месцы ніколі не вызначаўся асаблівай чысцінёй. Забарона для купання ў ім у раёне гэтага пляжа за шпіталем хуткай дапамогі абвяшчаецца ледзь не штогод.
Прычынай для забароны звычайна з’яўляюцца высокая канцэнтрацыя ў вадзе небяспечных бактэрыяў і хімічных рэчываў.