У Гродне створаны электронны дапаможнік па навучанні гульні ў баскетбол
Электронны дапаможнік па навучанні гульні ў баскетбол дазваляе ўбачыць у хуткім і марудным тэмпе выкананне пэўных практыкаванняў, што палягчае іх засваенне.
Дапаможнік ужо прайшоў апрабацыю ў некалькіх школах.
У хуткім часе з’явяцца аналагічныя дапаможнікі па навучанні валейболу і іншым відам спорту.
Укараніць масавае выкарыстанне распрацоўкі гарадзенскіх спецыялістаў будзе няпроста. Для гэтага ў кожнай школе павінен быць асобны мультымедыйны праектар з кампутарам, для размяшчэння якіх у спартзалях спатрэбіцца знайсці спецыяльнае месца.
Апроч таго, неабходна будзе навучыць настаўнікаў фізкультуры працаваць з дапаможнікам, што таксама патрабуе часу.
На думку настаўніцы фізкультуры СШ №159 г. Мінска, дзе адбывалася апрабацыя дапаможніка, у першую чаргу ён можа быць карысны настаўнікам у час падрыхтоўкі да ўрокаў.
На здымку: Валянціна Навойчык дэманструе занятак, пабудаваны на выкарыстанні электроннага дапаможніка па навучанні гульні ў баскетбол
Фота: grsu.by