Чыгуначны маршрут 19 стагоддзя з’явіцца на Гродзеншчыне

Беларуская Чыгунка пачала распрацоўку праэкту гісторыка-турыстычнага маршруту на адрэзку Гродна-Парэчча.


Цвіком праграмы будзе рэтра-цягнік з чатырох вагонаў. Аднак стылізацыя пад 19 стагоддзе скончыцца на знешнім выглядзе саставу. Салоны атрымаюць сучаснае абсталяванне: тэлевізыйныя экраны, кандыцыянеры і вакуўмная прыбіральня.

Плануецца, што кожны жадаючы атрымае магчымасць кінуць некалькі шуфляў вугля ў топку паравозу, пасля чаго, яго будзе чакаць дыплём качагара.

Абслугоўваючы пэрсанал будзе апрануты ў стылізаваную пад тыя часы вопратку, а на працягу ўсяго маршруту БЧ збіраецца аднавіць атмасфэру дзевятнаццатага стагоддзя. Пачынаючы ад саміх станцый, сканчваючы водапампавікамі і калакаламі на платформах.

Як паведамілі Твайму Стылю на гродзенскім вакзале, негледзячы на тое, што выкананне праэкту разлічанае на гады, ён абавязкова будзе зрэалізаваны і Гродзеншчына атрымае унікальны турыстычны маршрут/