Навальніцы і моцны вецер на Гарадзеншчыне
Навальніца і ўраганны вецер пашкодзілі каля 8 кіламетраў ліній электраперадач. Без святла засталіся жыхары Шчучынскага і Лідскага раёнаў. Таксама былі пашкоджаны жылыя і гаспадарчыя пабудовы ў 145 населеных пунктах. У асобных раёнах быў заўважаны град. Наймацнейшы вецер зафіксаваны ў Шчучыне – 27 м/с.
Паводле БелаПАН
Здымак prosto-free.livejournal.com