П’яныя тонуць
На мінулым тыдні ў вадаёмах Гарадзеншчыны утапіліся 4 чалавекі, усе яны былі пад уплывам алкаголю. Усе выпадкі утапленняў адбыліся на неахоўваемых ратавальнікамі ды непрыстасаваных для купання вадаёмах.
У час купальнага сезону ратавальнікі дыжураць да 22.00 на 9 станцыях і 13 пастах вобласці.
Між тым, ратавальнікі з возера Юбілейнага выбралі цікавы спосаб змагання з п’янымі купальшчыкамі.
Паводле Белта
Здымак prosto-free.livejournal.com