Гарадзенкі – сярод лепшых літаратарак
Алена Сурба і Зоя Жук з Гродна сталіся аднымі з пераможцаў конкурсу для літаратараў, які ў сакавіку абвясціла аб’яднанне пісьменнікаў-хрысціянаў «Дабравест». Узнагароджанне адбылося 9 жніўня ў Мінску ў офісе Таварыства Беларускай Мовы.
Таксама спецыяльную ўзнагароду атрымаў Гісторыка-патрыятычны клюб «Спадчына» з вёскі Дварэц, Дзятлаўскага раёну Гродзенскай вобласці.
У конкурсе прыналі ўдзел 26 аўтараў, якія даслалі больш за 100 вершаў. У склад журы ўваходзілі публіцыст Павел Севярынец (старшыня), вядомая паэтка Галіна Каржанеўская і пісьменнік Мікола Трафімчук.
Дарэчы, гэта ўжо другі ў гэтым годзе конкурс прысвечаны памяці Ларысы Геніюш. Першы, таксама ў сакавіку, абвясціў беларускі ПЭН-Цэнтр.
Паводле БелаПАН