У Гародні адкрылася выстава друскеніцкіх мастакоў
Арганізатарамі выставы сталі мэрыя горада Друскенінкая, Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт і Генеральнае консульства Літоўскай рэспублікі ў г.Горадня.
У экспазіцыі прадстаўлена шырокая панарама творчасці майстроў жывапісу, графікі, скульптуры, тэкстылю, батыка. Як паведаміла дырэктар ГУК “Гарадзенская выставачная зала” Ірына Сільвановіч, экспазіцыя такого памеру ў Гародні прадстаўляецца ўпершыню. На суд гледачоў выстаўлены 40 прац 21 мастака. Па словах арганізатараў выставы, шматлікія аўтары раней бралі ўдзел у традыцыйным міжнародным мастацкім пленэры “Гродна – дарог скрыжаванне”.
“Галоўная мэта экспазіцыі – паказаць разнастайнасць творчасці літоўскіх майстраў,”- дадае Ірына Сільвановіч.
Выстава з’яўляецца трэцяй з пачатку года прэзентацыяй творчасці літоўскіх майстроў, якая праходзіць у абласным цэнтры дзякуючы дамове аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыямі Гародні і прымежных гарадоў Літвы. Гарадзенскія мастакі таксама неаднаразова прадстаўлялі свае працы літоўскай публіцы, бралі ўдзел у творчых пленэрах на тэрыторыі суседняй дзяржавы.
Фота Волі Корсун