Адэская і Гарадзенская вобласці падпісалі дамову аб супрацоўніцтве
Учора, 10 жніўня, Адэская вобласць падпісала дамову аб супрацоўніцтве з Гарадзенскай вобласцю. У падпісанні прынялі ўдзел адэскі губернатар Эдуард Матвійчук і намеснік старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Русанаў.
Як адзначыў Эдуард Матвійчук, “наша задача – максімальна прыцягваць інвестыцыі ў Адэскі рэгіён, ствараць тут максімальную колькасць працоўных месцаў”.
“Мы запрашаем і чакаем фундатараў, у тым ліку і з Беларусі, – дадаў губернатар – Спектр пытанняў, у якіх можна ўзаемадзейнічаць, – вельмі шырокі.”