Першы ў Беларусі інавацыйны выставачны цэнтр з’явіцца ў Гродна

|

У склад “Гродна Expo” увойдуць канферэнц-зала, два выставачныя павільёны плошчай больш за 2000 квадратных метраў кожны, адкрытая выставачная пляцоўка (больш за 1000 квадратных метраў), наземныя і падземныя аўтастаянкі.

На двух-чатырохтыднёвыя выставы будуць запрашацца сусветна вядомыя вытворцы. Адначасова на базе “Гродна Expo” будуць праводзіцца семінары, канферэнцыі, навучанне для спецыялістаў.

Месца для правядзення буйных выставаў і мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню на думку кіраўніцтва “Гроднаінвест” у Гродна няма.

Таму ініцыятары праекта спадзяюцца, што з’яўленне выставачнага цэнтра паспрыяе пашырэнню сувязей мясцовых прадпрыемстваў з замежнымі партнёрамі.

Месцы ў выставычным павільёне плануецца прадастаўляць таксама прыватнаму бізнесу.

Паводле http://belta.by

На фота: А вось так выглядае польскі выставачны павільон на ЭКСПА-2010.

Фота з сайта http://russian.cctv.com