Гродзенскі АБЭП падрыхтаваны да з’яўлення фальшывых квіткоў на канцэрт Стынга
Гэтай магчымасцю могуць зацікавіцца не толькі меламаны, але і махляры.
Выпадкаў продажу несапраўдных білетаў у горадзе пакуль не зафіксавана, але супрацоўнікі гродзенскага АБЭП усё ж адсканавалі білеты розных наміналаў, каб мець узоры для параўнання з магчымымі фальшыўкамі.
Сапраўдныя білеты на канцэрт Стынга надрукаваныя на бланках Беларускага дзяржаўнага цырка, маюць вадзяныя знакі, серыю і нумар.
Да кожнага білета прышпіліны калярова падбілетнік з афішай, фотаздымкам Стынга і штрых-кодам.
Электронныя білеты сістэмы Ticketpro таксама надрукаваныя на абароненых бланках і маюць унікальны код.
Каб не згубіць грошы арганізатары канцэрта рэкамендуюць набываць квіткі толькі ў афіцыяльных распаўсюднікаў, у тэатральных касах, офісе арганізатара альбо на сайце ticketpro.by.
Паводле http://kp.by