Міліцыя шукае “снежнага чалавека”
На гэтым тыдні істоту заўважылі непадалёк ад міліцэйскага паста на мяжы Лідскага і Іўеўскага раёне.
Як паведамляе сайт volontaire.cn, іўеўская міліцыя і мясцовыя выратавальнікі ўжо падрыхтавалі спецыяльныя сеткі для адлову жывёліны.
Мінулым летам пра невядомую істоту, падобную на вялізную малпу, некалькі разоў сігналізавалі жыхары некалькіх вёсак Лідскага раёна.
Быў зроблены нават тэлесюжэт, прысвечаны гэтай тэме.
Пошукі на Лідчыне вынікаў тады не далі. Магчыма, больш пашанцуе іўеўскай міліцыі.