Віталь Рымашэўскі сустрэўся з гарадзенцамі (Відэа)

|

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні аб прэзідэнцкіх выбарах, перспектыве Рады Народных Дэпутатаў, арганізацыі працы мясцовай суполкі БХД.

У гэты ж дзень палітык наведаў Масты і Ваўкавыск.

Сёння Віталь Рымашэўскі ў Слоніме, у сераду – у Наваградку.

Гарадзеншчына – чацвёрты рэгіён, які аб’язджае, пачынаючы з 24 ліпеня, магчымы кандыдат ў прэзідэнты Беларусі ад БХД.

Глядзі відэа часткі сустрэчы.