Дзень Войска Польскага ў Гародні
Непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі і Генеральнае кансульства Рэспублікі Польшча ў Гародні наведалі магілы загінулых жаўнераў польскага войска.
Сябры СПБ накіраваліся па трох маршрутах: у суботу на могілкі ў Індуру і Макару, Ліду ды Шчучын, далей – на Ашмяншчыну і ў Гальшаны, дзе ўскладалі кветкі ў памяць польскіх жаўнераў.
Учора кветкі і вянкі ўсклалі на гарадзенскіх магілках – вайсковых і пабэрнардынскіх, дзе таксама пахаваныя жаўнеры Польскага Войска.
Дэлегацыя сяброў СПБ і гасцей ўшанавалі памяць загінулых у Воўпе, Росі, Лунне і Слоніме.
У Ваўкавыску кс. Аляксандар Шэмет адслужыў палявую імшу.
На жалобных мерапрыемствах прысутнічалі высокапастаўленыя чыноўнікі з Польшчы – сэнатар Станіслаў Гогач, прадстаўнікі бюро маршала Богдана Барусэвіча, а таксама Ведамства па справам Камбатантаў і Рэпрэсаваных.
– Былі сябры Саюзу Палякаў, харцэры і каля 70 гарадзенцаў – кажа выконваючая абавязкі старшыні СПБ Анжаліка Арэхва.
Урачыстасці з нагоды дня Войска Польскага адбыліся таксама ў Мінскай і Берасцейскай абласцях.
Фота з сайта http://vissek.livejournal.com