Гарадзенскія вернікі далучацца да экуменічнай пілігрымкі

|

XVIII пешая экуменічная пілігрымка, якая накіроўваецца з Беластока ў санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Вільні, заўтра пройдзе праз Гародню.


У 19.00 у Пабернардынскім касцёле пілігрымы будуць удзельнічаць у Святой Імшы і на наступны дзень, пасля начлегу ў дамах мясцовых вернікаў, вырушаць далей.

Да 250 пілігрымаў, якія выйшлі з Беластока ўчора, далучыцца 50-70 гарадзенскіх каталікоў.

У Вільню пілігрымы плануюць прыйсці 24 жніўня.

Удзельнікі паломніцтва выправіліся ў дарогу ў розных намерах: з падзякай за атрыманую дапамогу, просячы здароўя і поспехаў у вучобе або на працы.

Пілігрымаў, сярод якіх праваслаўныя і каталікі, усюды вельмі цёпла вітаюць і прымаюць на начлег мясцовыя жыхары розных веравызнанняў.

На фота: XVII пешая экуменічная пілігрымка Беласток-Вільня.

Фота з сайта http://www.wilenska.bialystok.pl