Агратурызм па-гарадзенску

|

У якасці адной з ідэяў, закладзеных у канцэпцыю, прадугледжваецца стварэнне супольнасці турыстычных прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць у раёне Аўгустоўскага каналу.

Пасля абмеркавання канцэпцыі з прадстаўнікамі розных грамадскіх структур, зацікаўленых у развіцці агратурызму, дакумант будзе дасланы на разгляд абласных уладаў Гарадзеншчыны.

Сёння на тэрыторыі вобласці дзейнічаюць 102 аграсядзібы. У 2006 г. іх было ўсяго 16.

Адной з самых наведваемых гаспадарак краіны з’яўляецца аграсядзіба “Верас” у Зэльвенскім раёне, якую летась наведалі больш як 2000 турыстаў.

На здымку: ваколіцы аграсядзібы “Навасёлкі” у Мастоўскім раёне.

Фота Алены Раўбецкай