Беларускі фэст на Беласточчыне

|

Вядомы бардаўскі фестываль пройдзе 22-24 кастрычніка ў Бельску, Беластоку, Гайнаўцы, Орлі ды іншых гарадах і мястэчках Падляшша.

Сярод традыцыйных гасцей фэста такія вядомыя спевакі як Алесь Камоцкі, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, Кася Камоцкая, Таццяна Беланогая, Лявон Вольскі. Апошнія гады фестываль пашырыў стылістычныя межы: цяпер там адбываюцца не толькі выступы бардаў, але таксама акустычныя канцэрты рок-выканаўцаў.

Для ўдзелу ў адборачным канцэрце на конкурсную праграму, які пройдзу ў Мінску, выканаўцы мусяць даслаць заяўку на ўдзел разам з дэма-запісам на паштовую скрыню wosien@tut.by да 10 верасня 2010 году ўключна.

Удзельнікі з польскага боку павінны дасылаць свае трэкі на адрас sonca@sonca.org.

 

Малюнак music.fromby.net