Тыдзень Кустурыцы ў бары Мавва
Кожны вечар у 20.00 з 16 да 22 жніўня ў бары Мавва на вуліцы Сацыялістычнай адбываюцца паказы фільмаў знакамітага сербскага баснійца. Госці бара ўжо пабачылі такія вядомыя стужкі, як «Андэграўнд» ці «Тата ў камандзіроўцы», сёння ёсць магчымасць палгядзець серыю караткаметражак «Нябачныя дзеці», а падчас ўікэнда нам пакажуць мабыць самыя паспяховыя фільмы Кустурыцы: «Чорная котка, белы кот», «Запавет» і «Арызонская мара».
На пачатку жніўня ў Мавве ўжо праходзіў тыдзень кіно – тады гэта былі фільмы з удзелам Луі дэ Фюнэса. Уваход на ўсе паказы вольны.
Здымак festival-cannes.com