Дабрачынная акцыя “Збярэм дзіця ў школу” стартавала на Гарадзеншчыне
Да правядзення дадзенай акцыі далучыліся мясцовыя органы ўлады, шматлікія прадпрыемствы і грамадскія арганізацыі. Да прыкладу, ад абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду атрымаюць заплечнікі і канцылярскія прылады больш за 50 юных гарадзенцаў.
Гарадзенская абласная арганізацыя Беларускага Аб’яднання Чырвонага Крыжа таксама заклікае дапамагчы сем’ям з нізкім узроўнем дастатку. Набываючы тавары да новага навучальнага года, любы жадаючы мае магчымасць набыць штосьці для дзяцей з такіх сем’яў і перадаць гэта валанцёрам Чырвонага Крыжа ў месцах правядзення акцыі.
Па словах стваральніка валанцёрскага клуба “Піраміда” пры ЮНЭСКА Аляксандра Чыркіна, акцыі такога кшталту арганізуюцца кожны год і працягваюцца да самага пачатку верасня. “Валанцёраў, якія збіраюць канцтавары для дзяцей, можна знайсці ва ўнівермагу “Нёман” і на рынку “Карона”, – дадаў Аляксандар.
Пункты збору канцылярскіх тавараў будуць таксама размешчацца на базе Гарадзенскай абласной і Гарадзенскай гарадской арганізацый Чырвонага Крыжа.
Фота: http://www.tatmedia.com