Дабрачынная акцыя “Клапоцімся разам” праходзіць у Гародні

|

– Пры Гарадзенскай дыяцэзіі арганізаваны сацыяльны цэнтр. Існуе дабраахвотніцкі рух моладзевых братэрстваў г. Гародня: нашы валанцёры дапамагаюць дзецям-інвалідам, а таксама аказваюць дапамогу хворым у хоспісе, – распавёў кіраўнік сацыяльнага аддзела Гарадзенскай дыяцэзіі святар Яўген Павельчук.

Кожны жыхар горада можа зрабіць добрую справу – у царкоўнай краме па вуліцы Ажэшка набыць пакет з сімволікай Гарадзенскага дабрачыннага грамадства, створанага пры Гарадзенскай дыяцэзіі.

 – Таксама працуе “дабрачынная сталовая”, дзе выдаюцца прадукты сілкавання дзецям з малазабяспечаных сем’яў. На ўсе гэтыя добрыя справы патрэбныя сродкі – для гэтага мы і праводзім акцыі падобнага кшталту, – дадаў святар.

 

Фота: http://img.beta.rian.ru/images/24081/68/240816890.jpg