У Гародні могуць з’явіцца беларускамоўныя класы

|

 

 

Як паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў, колькасць беларускамоўных школьнікаў пастаянна змяншаецца. Па выніках маніторынгу, у гэтым годзе закрылася каля 100 беларускамоўных школ. На гэты працэс даволі моцна ўплывае закрыццё школ у вёсках.

Па словах намесніка старшыні гарадской арганізацыі ТБМ Яляксея Пяткевіча, беларускамоўныя класы плануецца адкрыць у трох гімназіях – №4, №6, №7, і ў трох сярэдніх школах – №10, №26 і №32. Стварыць такія класы спрабавалі і ў тым годзе, але з-за нізкай колькасці заявак ад жыхароў горада ініцыятыва не была рэалізавана.

– На дадзеный момант мы вядзем актыўную працу па гэтаму пытанню, – распавёў Алег Трусаў. – Атрымаецца ў нас гэта ці не – стане вядомым 1 верасня.

 

Фота: http://mozg.by