Рэкорд па патанулым

Старшыня таварыства Анатоль Голуб у інтэрвью “Інтэрфакс-захад” паведаміў, што ў гэтым годзе ў водах Беларусі патанула 1016 чалавек. Дзевяноста адсоткаў з іх было ў стане алкагольнага ап’янення.

У мінулым годзе загінула амаль у два разы менш купальшчыкаў.

Сёлета 32 чалавекі змаглі затануць у ваннах, па чатырыста смерцяў прыходзіцца на рэкі і вазёры, каля сотні загінулых вырашылі выкупацца ў катлаванах і ямах, а 43 – у калодзежах і цыстэрнах. Сярод гэтага сорак самагубстваў. Іх лічба практычна не змяняецца з года ў год. У Гродна налічылі каля паўтары сотні затанулых.