Гродзенка заваявала срэбра на першай юнацкай Алімпіядзе

У лепшай, і адзінай залічанай, спробе Алена кінула снарад на 57.34 метры. Пераможца ж, – дачка рэкардсменаў свету абыйшла яе на два метры.

Агулам беларускія маладыя алімпійцы атрымалі пяць узнагарод: золата, трэ срэбры і бронза.

Золата атрымаў магілёвец Анатоль Кароўкін, якому дапамагла італьянка Глорыя Філіпі ў змешаных спаборніцтвах па стральбе з лука. Срэбра, да Алены зарабілі Святлана Макштарэва ў скоках на батуце і Ілля Чергейка, – стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Бронзу заваявала дзюдаістка Віта Волнава.

Фота s13.ru