Пасаг для першаклашкі

|

У Міністэрстве гандлю падлічылі, што мінімум, на які варта разлічваць бацькам, складае 270 тысяч рублёў, максімум – 1 млн. 150 тысяч рублёў. Можна браць крэдыты і выплочваць 3-6 месяцаў. Можна ўсё купіць адразу.

 

«Сярэднестатыстычны» гарнітурчык – каля 150 тысяч, блузкі і кашулі 30-60 тысяч. Нармалёвыя скураныя туфлі – 80, спартовы гарнітур і спартовы абутак – 100-140. Заплечнік – 40-80 тысяч. У «канцылярскім» спісе першаклашкі значыцца каля 20 прадметаў, агульным коштам (напачатку!) каля 70 тысяч. Так што, «міністэрскія» 270 тысяч рублёў, ну ніяк не складаюцца. У сярэднім атрымліваецца 450-600 тысяч рублёў.

 

Адна мама ва ўніверсаме наогул сказала, што асноўны «галаўны боль» – зусім не вопратка і абутак, не пеналы са сшыткамі, а… мэбля. Трэба купіць добры эрганамічны стол, крэсла, лямпу. А гэта – дадатковыя паўмільёны. Вось і атрымліваецца паўнавартасны заробак аднаго з бацькоў, які будзе выдаткаваны на нашага першаклашку. Але толькі да 1-га верасня… Далей – болей.

 

У суседзяў, ва Ўкраіне і Расіі карціна падобная: каля 200 даляраў.

 

Анекдоты ў тэму

 

Першакласніка цягнуць у школу. Ён ва ўсю ўпіраецца і крычыць:

– Адзінаццаць гадоў! За што!?

 

***

 

– Ці выкарыстоўваюцца ў вашай школе кампутары?

– Пытае правяраючы з адзела адукацыі.

– Вядома, – адказвае дырэктар. – Вось глядзіце! Прыадчыняюць дзверы ў 1А клас і іх вачам паўстае такая карціна. На падваконні стаяць тры кампутары. Настаўніца звяртаецца да вучняў: «Дзеці, калі я перастаўлю адзін кампутар да тых двух, колькі ўсяго там стане кампутараў?».