Культурны менеджмэнт у Беларусі: рэгіянальны кампанент

| Без катэгорыі

Праект будзе рэалізаваны праз правядзенне трэнінгаў, майстар-класаў, творчых майстэрняў, круглых сталоў, прэзентацый, лекцый, практычных заняткаў, стажыровак. Курс завершыцца прэзентацыяй уласнага праекту.

 

Мэтавыя групы праекту – менеджэры ў галіне культуры з пачатковым досведам праектнай дзейнасці з рэгіёнаў Беларусі. Патрабаванні да ўдзельнікаў:

 

– дзейнасць на працягу як мінімум 2 гадоў у дзяржаўнай, незалежнай альбо камерцыйнай установе культуры,

– наяўнасць станоўчага досведу ў менеджмэнце праектаў, у арганізацыі культурных і творчых мерапрыемстваў (падцвярджаецца сертыфікатамі, публікацыямі, рэкамендацыямі, фота і іншымі дакументамі),

– зацікаўленасць у рэалізацыі ўласных праектаў (мерапрыемстваў) у галіне культуры і мастацтва ў Беларусі,

– наяўнасць уласнай ідэі праекту, якая цягам 2-х тыдняў будзе дапрацавана і прадстаўлена на заключных прэзентацыях,

– абавязковы ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 5 верасня.

 

За інфармацыяй звяртайцеся па тэл.: (+375 29) 774 71 77 (Аксана Барысаўна), (+375 29) 552 46 60 (Ганна Аляксандраўна). Блог праекту: management-by.blogspot.com, e-mail: libra@buk.by; oksana.v@bk.ru Падрабязнасці – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://management-by.blogspot.com/p/blog-page_5508.html

Ілюстрацыя http://ruspolitik.ru