Алкаголь зноў падаражэе
Пра гэта кажа ўказ прэзідэнта №439 з 24 жніўня.
“Адпаведна, прапарцыянальна росту акцызных ставак падаражэе і алкагольная прадукцыя”, – кажа першы намеснік гендырэктара “Мінск Крышталь” Сяргей Машкоў у інтэрвью “Тэлеграф”.
Пакуль нельга сказаць наколькі дакладна павялічацца цэны. Акцыза складае сорак адсоткаў ад кошту алкагольнай прадукцыі, падвышэнне ставак на дзесяць адсоткаў значыць падаражэнне рэальных цэнаў на чатыры адсоткі .
Галоўнай прычынай павышэння ставак, міністэрства фінансаў называе дзяржаўную праграму па барацьбе з алкагалізмам.