Прадпрымальнікі змогуць браць на працу наёмных супрацоўнікаў
Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на канферэнцыі Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М.З.Куняўскага. Па яго словах, у дакуменце будуць уведзеныя нормы, звязаныя з амніставаннем капіталаў, вольным рэгуляваннем рынку працы і ўсталяваннем заработнай платы. “У распрацаванай намі дырэктыве будзе змяшчацца шэраг, на наш погляд, рэвалюцыйных момантаў”, – адзначыў Андрэй Тур.
Таксама дакументам будзе ўведзены мараторый на праверку дзейнасці прадпрыемства ў першыя 5 гадоў яго працы, а ў індывідуальных прадпрымальнікаў з’явіцца магчымасць прымаць на працу наёмных супрацоўнікаў.
Акрамя гэтага, суб’ектам гаспадарання з колькасцю супрацоўнікаў да 100 чалавек будзе прадастаўлена магчымасць пераходу на спрошчаную сістэму падаткаабкладання. На сённяшні дзень такая форма падатковай справаздачнасці ўжываецца для прадпрыемстваў з колькасцю да 15 супрацоўнікаў.
Фота: http://nationalemails.com/wp-content/uploads/2010/05/BusinessMan.jpg