Выбарачная і добраахвотная цэнзура

З сённяшняга дня інтэрнэт-правайдэры запусцяць сістэмы фільтрацыі і абмежавання доступу да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў.


Правайдэры мусяць абмежаваць доступ да пэўнай інфармацыі дзяржаўным органам і арганізацыям культуры і адукацыі. Кожны карыстальнік можа замовіць сабе такую паслугу, калі будзе мець ахвоту.

Забароненым кантэнтам лічацца: парнаграфічныя і экстрэмісцкія матэрыялы, дадзеныя, якія садзейнічаюць гандлю людзьмі і зброяй.

Па інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі і Аналітычна-аператыўнага цэнтру пры прэзідэнце пад фільтрацыю можа трапіць любая старонка, незалежна ад даменнага імя.

З сённяшняга дня інтэрнэт-правайдэры запусцяць сістэмы фільтрацыі і абмежавання доступу да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў.