Гадавіна смерці Жана Жылібера
Жылібер найбольш вядомы з таго, што ў 1775-1781 гадах кіраваў медыцынскай акадэміяй у Гродне, куды яго запрасіў Антоній Тызенгаўз. Пазей, разам з акадэміяй перабраўся ў Вільню.
Таксама Жылібер заснаваў у Гродне акушэрскую i ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, анатамічны тэатр ды батанічны сад, даследваў флору нашай краіны.
Выбітны навуковец дачакаўся ад гарадзенцаў названня сваім імём цэнтральнага парку ды сціплай скульптуры пад назвай «мяшчанін XVII стагоддзя», як кажуць, з тварам вядомага дэпутата.
Дарэчы, 50 год таму, усяго на дзень пазней, памёр знаны заходнебеларускі паэт і актывіст МіхасьВасілёк, які пахаваны на старых праваслаўных могілках у Гродне.